
Капусту дробна шаткуюць, бланшуюць 1-2 хвіліны ў кіпячай вадзе.
Сліву адбіраюць моцную, спелую. На адным боку слівы робяць
невялікі надрэз. Бланшуюць у кіпені 1 хвіліну. Суадносіны капусты
і слівы 5:1. У слоік заліваем марынад на 0,25 часці слоіка,
кладзем чорны перац - 5 шт., гваздзічку - 5 шт., карыцу - на кончыку
нажа, затым капусту і слівы (капусту і слівы папярэдне можна
перамяшаць). Слоікі стэрылізуюць: 0,5 л - 12 хвілін,
літровыя - 15 хвілін.
Заліванне:
-1 літр вады,
- 80 г солі,
-200 г цукру,
-200 г 9-адсоткавага воцату
Сумесь кіпяцяць, затым дадаюць воцат.

|