
-капуста - 5 кг
-сок бурачны - 1 шклянка
-соль - 1/3 шклянкі
-перац гарошкам - 10-15 шт.
-слівы - 1 1/2 кг
Капусту парэзаць кавалкамі, слівы разрэзаць на палоўкі, выдаліць
костачкі, перамяшаць. Дадаць соль, спецыі, пакласці у падрыхтаваную
ёмістасць. Заліць капусту сокам, зверху пакласці груз і захоўваць
у халодным месцы.

|