
-капуста - 5 кг
-салодкі перац - 1 кг
-мёд - 1 шклянка
-перац горкі
-вада - 1 1/2 л
-соль - 1/4 шклянкі
Капусту нашаткаваць, перац парэзаць лустачкамі, перамяшаць,
дадаць соль, ізноў перамяшаць. Пакласці сумесь у падрыхтаваныя
слоікі, дадаць у кожны слоік па кавалачку горкага перцу.
Мёд развесці вадой, размяшаць і заліць капусту.
Зверху ў слоікі пакласці груз і захоўваць у халодным месцы.

|