-1 кг карнішонаў
- 30-40 г зеляні кропу,
-ліст хрэна,
-галінка эстрагону,
-5 гарошын чорнага перцу,
-дробка чырвонага молатага перцу,
-1 галоўка часныку.
Для марынаду:
-1 л вады
- 0,5 шклянкі 7%-нага воцату,
-15 г солі,
-30 г цукру.
Дробныя агуркі даўжынёй ад 3 да 5 см завуцца карнішонамі. У 1 кг іх можа быць ад 35 да 100 штук. Выкарыстоўваюць іх у марынаваным выглядзе.
Зялёныя агурочкі перацерці чыстым ручніком, паскладаць у эмаляваны посуд, перасыпаць соллю з дадаткам соды, каб карнішоны не страцілі свайго зялёнага колеру, і вытрымаць на працягу двух дзён.
Пасля таго як іх вынялі з солі, абцерці чыстай тканінай, паскладаць (пажадана) вертыкальна ў шкляныя слоікі, на дно якіх змясціць рэзкія затаўкі: свежы кроп, нарэзаны невялікімі кавалачкамі даўжынёй 3-4 см, эстрагон, ліст хрэна (пакласці на дно слоіка), часнык, чорны перац, дробку чырвонага молатага перцу.
Рэзкая зеляніна павінна быць свежай, добра прамытай. Слоікі запоўніць гарачым марынадам да верха і пастэрызаваць у гарачай вадзе пры 85° С, Паў-літровыя слоікі пастэрызаваць на працягу 10-12 хвілін, літровыя- 15-20 хвілін.
Закаркаваць. Перавярнуць дагары дном і пакінуць да астуджэння. Захоўваць у прахалодным месцы.
|