- 2 кг вельмі маленькіх агурочкаў,
-салёная вада (на 1 л вады 75 г солі),
-500 г белай маленькай цыбулі,
-1 корань хрэна (каля 35 г),
-некалькі парасонікаў кропу,
-2 ст. лыжкі зерняў зялёнага перцу,
-1,5-2 ст. лыжкі рэзкай затаўкі для агуркоў.
Для расола:
-900 мл вады,
-125 г цукру,
-1,5 г. лыжкі солі,
-1 пакуначак кансерванта,
-600 мл воцату на травах.
Агуркі вымыць, пакласці ў салёную ваду і паставіць у халоднае месца. Цыбулю пачысціць. Саскрэбці хрэн, вымыць і разрэзаць кружочкамі.
Галінкі кропу спаласнуць пад праточнай вадой. Агуркі разам з цыбуляй, хрэнам, кропам, зернямі перцу і рэзкай затаўкай для агуркоў паскладаць у чыстыя стэрыльныя слоікі.
Для залівання: у ваду пакласці цукар і соль, размяшаць і пададагрэць, да растварэння цукру, дадаць кансервант і воцат.
Заліванне трохі астудзіць. Заліць ім агуркі і зачыніць слоікі. Калі агуркі кансервуюцца без кансерванта, слоікі пастэрызаваць у звычайным рэжыме.
|