
-5 кг белакачаннай капусты,
-2 кіслых яблыка,
-1 ст. лыжка ядлоўцавых ягад,
-1 ст. лыжка насення кмена,
-50 г солі,
-200 мл свежай сыроваткі.
Зняць верхняе цёмнае лісце. Некаторае лісце вымыць і пакінуць,
каб накрыць капусту. Качан разрэзаць і нашаткаваць капусту. Яблыкі
вымыць, разрэзаць, ачысціць, выняць насенныя гнёзды і парэзаць
на тоненькія кружочкі. Трэцюю частку капусты пакласці ў рондаль і
драўляным таўкачом патаўчы, каб яна пусціла сок. Дадаць яблычныя
кружочкі, рэзкія затаўкі, соль і сыроватку і перамяшаць. Затым
падрыхтаваць наступную порцыю капусты і зноў пакласці ў рондаль.
Так паўтарыць да канца. Затым даць капусце пастаяць 30 хвілін.
Пакласці зверху капуснае лісце, затым камень і магчыма дадаць
яшчэ солі (1,5%). Рондаль трымаць 2-3 дні пры тэмпературы 20-22
градусаў, да канчатка закісання. Пасля гэтага капусту вынесці ў
халоднае месца, дзе капуста павінна пастаяць 2-3 тыдні. капусту
зверху накрыць чыстым палатном і сачыць, каб яна не пачала
браснець. Камень старанна мыць гарачай вадой. Зверху капусты
павінен быць салёны расол (1,5%). Праз 4-6 тыдняў капуста гатова
да ўжывання.

|