
-10 кг цвёрдых галовак капусты,
-4 кіслых яблыка,
-100 г паваранай солі,
-10 лаўровых ліста,
-3 ст. лыжкі ядлоўцавых ягад,
-1 ст. лыжка кмена,
-1 ст. лыжка зерняў гарчыцы.
Выдаліць верхняе лісце капусты, некалькі самых лепшых адкласці.
Качаны разрэзаць на 4 часці і тонка нашаткаваць, храпку выдаліць.
Яблыкі ачысціць, разрэзаць на 4 часці, выняць асяродак, потым
нарэзаць тонкімі долькамі. Калі горка нашаткаванай капусты будзе
дасягаць 2 см у вышыню, скласці яе ў чысты посуд для квашэння і
кулакамі ці драўляным таўкачом таўчы да з'яўлення соку. Дадаць
долькі яблыкаў, трохі солі і частку спецый. Сок павінен не цалкам
пакрываць. Пакінутае вялікае капуснае лісце вымыць і выкласці на
нашаткаваную капусту, зачыніць вечкам ці талеркай і пакласці гнёт.
Пену зняць. Затым каля 4 тыдняў трымаць капусту пры тэмпературы
15 градусаў. Праз тыдзень ізноў зняць пену. У далейшым праз дзень.
Калі пена не з'яўляецца, значыць, капуста гатова. Квашаная капуста
захоўваецца ў тым жа посудзе ці перакладаецца ў слоікі з
закручваючыміся вечкамі. Можна ўжываць на працягу 6 месяцаў.

|