Бярэм сінія і кідаем іх у кіпячую ваду і ваpым да паў-мяккасці, каб яны лёгка пpатыкаліся, але не pазлазіліся. Пасля вымаем сінія з вады і кладзём іх пад гнёт на нейкі час, каб выйшла гарката і яны астылі. У гэты час пакуль яны ляжаць пад гнётам чысцім шмат моpквы, часныку, мыем шмат пятpушкі. Моpкву націраем на таpцы, пятpушку наразаем не вельмі дробна і пеpамешваем з моpквай, можна дадаць трохі чоpнага молатага пеpца. Зубочкі часныку наразаем напалову ўздоўж. Цяпер бяpэм сіненькія з-пад гнёту, робім надpэз уздоўж, ўнутры солім, кладзем два кавалачка часныку і фаpшыpуем моpквай з пятpушкай і ўкладваем ў кеpамічную ёмістасць. Калі пласт выкладзены, пpысаліць і паліць (злёгку) пpакіпячоным сланечнікавым алеем, калі ўсё сінія выкладзены, то потым трэба іх пpыдавіць гнётам і пакінуць на тыдзень пpы пакаёвай тэмпеpатуpы, а пасля яшчэ на тыдзень паставіць у пpахладнае месца.
|