-2,5 кг агуркоў (можна не самых роўненькіх)
-1 кг небуйнай цыбулі
-100 г цукру
-100 мл 6% воцату
-100 мл сланечнікавага алею
-1 сталовая лыжка буйнай солі
-молатая каляндра - абавязкова
-зеляніна
Агуркі і цыбулю парэзаць кружочкамі прыкладна ў сантыметр таўшчынёй (ці ледзь танчэй). Рэзаную цыбулю разабраць на асобныя кольцы.
Скласці гародніну ў рондальчык. Дадаць астатнія кампаненты, перамяшаць.
Ставім на пліту, варым хвілін 10-15 (пакуль агуркі не пачнуць змяняць колер). Раскладваем па слоіках, шчыльна ўтрамбоўваючы. Закатаць.
|