
-капуста
-слівы
-воцат 5%-ы
-соль ,
-цукар,
-кмен
Для залівання:
-1 л вады
-цукар 125 г,
-соль 100 г,
-5%-ы воцат 250 г (ў канцы кіпячэння дадаюць).
Капусту падрыхтоўваюць, як звычайна: выдаляюць храпку і верхняе
лісце, шаткуюць вузкімі палоскамі шырынёй 5-6 мм. Бланшуюць у
кіпячай вадзе 1 хвіліну і астуджаюць у лядоўні. У паўлітровы слоік
уліваюць паўшклянкі гарачага залівання, закладваюць уперамешку
бланшаваную белакачанную капусту, слівы (20% ад масы капусты),
дробку кмена, заліваюць да плечак так, каб расол быў да ўзроўня
капусты. Паўлітровыя слоікі стэрылізуюць 10-12 хвілін,
літровыя - 13-15 хвілін.

|