Інгрэдыенты для літровага слоіка:
-горкі струкавы перац
-4-5 зубчыкаў часныку
-1,5 гарбатнай лыжкі солі
-5-6 гарошын чорнага перцу
-1,5 гарбатнай лыжкі воцатнай эсэнцыі ці 55 мл.9%-нага воцату
-2 лісціка лаўровага ліста
-кроп
Слоік вымыйце, пакладзіце ў яго спецыі: кроп, часнык, лаўровы ліст, перац гарошкам.
Горкі перац вымыйце і паскладайце шчыльна ў слоік, заліце гарачай вадой, насыпце соль, уліце воцат.
Пастаўце стэрылізавацца на 10 хвілін і закатайце. Гарачыя слоікі перавярніце горлачкам уніз і пастаўце астываць, затым вынесіце ў прахалоднае месца
|