для залівання:
- соль - 1.5 ст.л.
- цукар - 2-2.5 ст.л.
- воцат сталовы – 200 г
- морква
Адабраць здаровыя, роўныя, сакавітыя карняплоды з дыяметрам верхняй часткі не больш за 4 см.
Адрэзаць зялёную частку кораня поруч ліставой разеткі і тонкі корань знізу, прамыць, роўную гладкую моркву чысціць ад скуркі не трэба. Скрыўленні і паглыбленні акуратна выразаць і старанна вымыць.
Дробную моркву можна марынаваць у цэлым выглядзе, буйную і сярэднюю разрэзаць, але не больш за 3- 5 мм таўшчынёй.
Нарэзаную моркву бланшаваць у вадзе пры тэмпературы 90'С на працягу 2-3 хвілін, затым астудзіць яе, паскладаць у слоікі, заліць марынадам. Слоікі закатаць і стэрылізаваць у кіпячай вадзе 20-25 хвілін.
|