На 10 л залівання:
- 370 г воцатнай эсэнцыі,
-9,6 л вады, (ці 5 л 6-адсоткавага воцату і 4 л вады),
-500 г цукру,
-400 г солі,
-5 г карыцы,
-5 г гваздзічкі,
-3 г духмянага перцу,
-5 г лаўровага ліста.
Моркву пачысціць, выдаляючы пры гэтым зялёныя часткі галовак, затым апусціць на некалькі хвілін у кіпячую ваду.
У залежнасці ад памеру каранёў у кіпячай вадзе варта пратрымаць моркву дыяметрам 1-2 см - 2-3 хвіліны, дыяметрам 2,5-3 см - 3- 4 хвіліны, дыяметрам звыш 3,5 см - 8-10 хвілін.
Пасля гэтага моркву астудзіць, нарэзаць слупкамі, кубікамі, зорачкамі, паскладаць у тару, заліць марынадам.
|