(карэйскі рэцэпт)
-1 кг морквы,
-60 г цыбулі,
-25 г карэйскай солі,
-20 г цукру,
-кавалачак хрэна.
Моркву пачысціць, нашаткаваць. Цыбулю ачысціць і парэзаць. Хрэн нацерці на тарцы. Усё перамяшаць, дадаць соль і цукар.
Сумесь шчыльна паскладаць у посуд з шырокім горлам, зверху пакласці гнёт, абвязаць чыстай тканінай.
Першыя 4-8 дзён трымаць пры пакаёвай тэмпературы 20 град., затым ферментацыя павінна працягвацца пры 12-15 град. На працягу 4- 6 тыдняў.
Калі морква не пусціла сок, яе заліваюць падсоленай вадой (20 г солі на 1 літр вады).
|