Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка гародніны

    НАРЫХТОЎКА НА ЗІМУ САЛОДКАГА ПЕРЦУ Ў ТАМАЦЕ ДЛЯ ФАРШАВАННЯ

    -памідоры спелыя чырвоныя на трохлітровы слоік, 3 кг

    -перац салодкі ці балгарскі на трохлітровы слоік. 10-11 шт.

     

    Свежыя спелыя памідоры мыем, наразаем на палоўкі ці чвэртачкі, у залежнасці ад памеру, каб праходзілі ў прыёмную адтуліну мясасечкі. Выразаем тронак у памідораў.

    Прапускаем праз мясасечку (калі жадаеце без костачак пераціраем праз дробнае сіта), ці прапускаем праз сокавыціскалку. Атрыманы сок заліваем у вялікую ёмістасць, можна у 40-літровы эмаляваны рондаль (алюмініевы посуд не выкарыстоўваць).

    Даводзім да кіпення, перыядычна памешваючы (сок густы цяжкі, каб не прыгараў) . Пасля гэтага кіпяцім яшчэ 10-15 хвілін перыядычна здымаючы плеўку.

    Соль не дадаваць, але каму падабаецца можна дадаць па густу. Пакуль таматавы сок награваецца падрыхтоўваем салодкі перац. У салодкіх перцаў выразаем пладаножкі.

    Балгарскі перац вызваляем ад насення, добра прамываем у праточнай вадзе. Бланшуем, вычышчаем і прамываем салодкі перац у кіпячай вадзе 2-3 хвіліны , з разліку 10-11 штук на 1 трохлітровы слоік.

    Адразу раскладваем бланшаваныя перцы па стэрылізаваных трохлітровых слоіках вузкім канцом уніз, каб у дальнейшым усярэдзіне салодкіх перцаў не заставалася паветра.

    Кіпячым таматавым сокам (прыкладна 2,5 літра на слоік) заліваем змесціва слоікаў да горлачка. Закручваем вечка.

    Ахінаем слоікі з балгарскім перцам у тамаце ў коўдру і пакідаем пакуль астынуць. Затым іх трэба прыбраць у сухое цёмнае і прахалоднае месца.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка гародніны | Дабавіў: wawkalaki (08.08.2014)
    Праглядаў: 272 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar