-600 г морквы,
-600 г карняплодаў пятрушкі,
-500 г салеры,
-150 г цыбулі парэі,
-200 г цыбулі,
-соль.
Гародніну вымыць, ачысціць, спаласнуць і змяшаць з сольлю з разліку 150-200 г на 1 кг сумесі.
Паскладаць у слоікі і ўшчыльніць драўляным мялам, пакуль гародніна не пакрыецца сокам.
Закаркаваць, захоўваць у цёмным халодным месцы.
|