-1 кг перцу,
-800 г агрэста.
Для марынаду:
-1 л вады,
-50 г солі,
-50 мл яблычнага воцату,
-100 г цукру.
Перац вымыць, агрэст перабраць, абрэзаць суквецці і пладаножкі.
Паскладаць перац у слоік, перасыпаючы агрэстам, патрэсваючы слоік, каб агрэст раўнамерна запоўніў пустэчы паміж перцамі.
Прыгатаваць марынад: ваду закіпяціць, дадаць цукар, соль і воцат, давесці да кіпення і зняць з агню. Адразу ж заліць марынадам перац і закатаць.
|