На 6 слоікаў салаты:
- 3 кг салодкага перцу,
-3 кг яблыкаў (лепш антонаўкі),
-4 л вады,
-800 г цукру,
-300 г сталовага воцату.
Перац вымыць, ачысціць ад насення, разрэзаць на 4 часці. Яблыкі таксама разрэзаць на 4 часці, выдаліць асяродак.
Прыгатаваць расол з вады, цукру і воцату. У кіпячым расоле па чарзе бланшаваць перац і яблыкі і ўкладваць у пастэрылізаваныя літровыя слоікі, заліць кіпячым расолам і адразу закатаць.
Кансервы выглядаюць апетытней, калі перац рознай ступені сталасці.
|