-1 кг морквы,
-2 ст. лыжкі солі,
-5 сухіх струкоў вострага перца "Чылі",
-3 ст. лыжкі цукру,
-100 мл белага віннага воцату,
-2 ст. лыжкі зерняў гарчыцы,
-1 г. лыжка кмена,
-2 г. лыжкі молатай куркумы,
- 600 мл алею.
Моркву ачысціць і разрэзаць на 4 часці. 1 л вады з сольлю, струкамі вострага перцу "Чылі", цукрам і воцатам закіпяціць, пакласці моркву і бланшаваць 3-5 хвілін.
Выняць шумоўкай і даць сцячы марынаду. Зерне гарчыцы і кмена растаўчы ў ступцы. Алей пададагрэць, дадаць рэзкія затаўкі і перамяшаць.
Моркву пакласці ў стэрыльныя слоікі і заліць алеем з рэзкімі затаўкамі. Слоікі закатаць і паставіць на захоўванне ў халоднае месца.
|