-агуркі (свежыя, лепш браць не перарослыя агурочкі) - 4-5 кг
-цыбуля рэпчатая - 1 кг
-перац балгарскі - 1 кг
-морква - 1 кг
-перац чырвоны пякучы (а можна і зялёны, з чырвоным проста прыгажэй, калі жадаеце вастрэй, то можна пакласці і больш) - 2 шт
-часнык (дробна нарэзаць, павінна атрымаецца дзве поўныя сталовыя лыжкі.) - 2 шт
-цукар - 200 г
-соль (буйная) - 3-4 ст. л
-алей - 200 г
-воцат (калі воцат 9%, то пакласці 200 мл, а 30% воцату я паклала 50 мл) - 50 мл
Нарэзаць агуркі ў даўжыню на чатыры часткі. Моркву і папрыку - тонкімі палоскамі. Востры перчык - дробнымі кавалачкамі. Цыбулю - кольцамі. Пакласці ўсе заправы (цукар, соль, воцат і алей).
Часнык нашаткаваць вельмі дробна. Змяшаць ўсё і пакінуць на дзве гадзіны. Праз дзве гадзіны скласці салату ў слоікі і паставіць стэрылізавацца на 10-15 хвілін з моманту закіпання вады.
На дно рондаля пакласці ручнік, каб не лопнулі слоікі. Слоікі закатаць ці зачыніць шрубавымі вечкамі.
|