Расол:
-1,5 літра вады,
-4 сталовых лыжкі цукру,
-2 сталовых лыжкі солі,
-2 сталовых лыжкі сланечнікавага алею,
-250 г воцату.
Агуркі, памідоры, цыбулю і салодкі перац парэзаць. Паскладаць у стэрылізаваныя слоікі і заліць расолам. Паставіць у рондаль і заліць вадой да гарлавіны слоіка.
Давесці ваду да кіпення і стэрылізаваць 30 хвілін, накрыўшы вечкамі. Затым выняць з вады і закатаць.
Перавярнуць слоікі ўніз горлачкам і накрыць ручніком. На наступны дзень вынесці на холад (склеп).
|