-агуркі – 700 г
- цыбуля рэпчатая – 380 г
- кроп – 10 г
- перац (духмяны і горкі) - 4-6 шт.
- соль – 16 г
- цукар – 10 г
- воцат (9%-вы) - 40 мл
- лаўровы ліст - 1 шт.
Свежыя агуркі перабраць, прамыць. Дробныя плады парэзаць на кружочкі таўшчынёй да 1 см, буйнейшыя - спачатку па даўжыні, затым на пласцінкі таўшчынёй да 1 см.
Рэпчатую цыбулю парэзаць на пласцінкі таўшчынёй да 0,5 см, малады кроп - на кавалачкі даўжынёй 0,5-0,8 см.
На дно слоікаў пакласці перац духмяны і горкі, затым укладваць пластамі агуркі, прысыпаючы кожны пласт цыбуляй, кропам, соллю, цукрам, 9%-ным воцатам.
Кладка гародніны павінна быць шчыльнай, напаўненне на 1,5 см ніжэй верха гарлавіны слоіка. Зверху дадаць трохі кіпячай вады.
Стэрылізаваць пры 100 °С і слабым кіпенні вады ў стэрылізатары: слоікі ёмістасцю 0,5 л - 10 хвілін, 1 л - 12 хвілін.
|