-агуркі - 3 кг
-часнык - 200- 250 г
-цыбуля рэпчатая - 250 г
-соль (буйная) - 100 г
-цукар
- пясок - 250 г
-воцат (6-9%) - 150 г
Агуркі нашаткаваць кавалачкамі па паўсантыметра ці нават па сантыметру. Дадаць нарэзаную тонкай саломкай цыбулю і дробна нарэзаны ці прапушчаны праз прэс часнык.
Перамяшаць усю гэту страву ў вялікай місцы рукамі і заправіць цукрам, соллю і воцатам. Пакінуць выстойвацца ў прахалодным месцы на 12 гадзін.
Па сканчэнню гэтага часу проста скласці агуркі ў слоікі і зачыніць шрубавымі вечкамі ці закатаць. Стаіць выдатна і не выбухае. Слоікі вядома трэба вымыць і загартаваць
|