Узяць пароўну агуркоў і цыбулі, памідораў напалову менш.
Усё парэзаць лустачкамі, перамяшаць у тазе і засыпаць цукрам, соллю, перцам ( тут прапорцыі няма, усё па Вашым густу і на вока - толькі цукру трэба больш солі, так смачней).
Потым дабавіць воцат і сланечнікавы алей (воцату ў разумных межах). Таз з салатай пакінуць на 40 хвілін, каб выйшаў сок, потым на агонь да кіпення - і ў стэрылізаваныя слоікі.
Стэрылізаваць поўныя слоікі 15\25 хвілін, у залежнасці ад памеру, закатаць і ўніз галавой на ноч пад целагрэйку.
|