Пакрышыць 7 кг агуркоў, 2 кг цыбулі і 1 кг морквы. Крышыць дробна.
Дадаць трохі кропу, пятрушкі (можна абыйсціся чымсьці адным), 3 жменькі солі , 3 сталовыя лыжкі цукру, 100 грамаў 30% воцату, 0,5 літра (можна паменш) алею.
Усё добранька перамяшаць у рондалі, накрыць вечкам і даць так пастаяць суткі. Раскласці ў стэрылізаваныя слоікі і закатаць вечкамі.
|