-агуркі - 400 г
-цыбуля - 40 г
-зеляніна кропу і пятрушкі, сечаная - 10 г
-соль - 1/2 г. лыжкі
-перац чырвоны горкі - 1 струк
-воцат - 1 ст. лыжка
-сланечнікавы алей - 1/4 шклянкі
-перац гарошкам - 2 шт.
-часнык - 2 зубчыка
Падрыхтаваныя агуркі, цыбулю нарэзаць кружочкамі. Зеляніну пасекчы. Усю гародніну і зеляніну перамяшаць, дадаць соль, воцат, ізноў перамяшаць.
На дно 0,5 л слоіка пакласці горкі перац і наліць 2 ст. лыжкі алею, пакласці салату, прычыніць вечкам і стэрылізаваць 12 хвілін. Затым слоікі закатаць і астудзіць.
|