На адну меру агуркоў варта ўзяць 1 1/2 ф. солі, якую развесці ў сырой халоднай вадзе ў колькасці, неабходнай, каб пакрыць агуркі.
Кадку ці бочку добранька вымыць і выпарыць, на дно насыпаць солі настолькі, каб яно было бялёсым; пакласці шэраг лісцяў чорнай парэчкі, вішні і дуба; можна дадаць нарэзанага лустачкамі хрэну.
Затым пакласці шэраг агуркоў, не занадта цесна, ізноў шэраг лісцяў і г. д., канчаючы апошні шэраг агуркоў лісцем.
Сырую халодную ваду пасаліць да густу перасоленага супу, наліць на агуркі, зачыніць драўляным кружком. Пад кадку пакласці палены ці камяні.
|