
-2,5 кг сцеблаў салеры,
-сок 2 цытрын,
-некалькі зерняў аніса.
Расол:
-1 л вады,
-10 г солі.
Расол давесці да кіпення. Сцеблы салеры ачысціць, нарэзаць доўгімі
кавалачкамі (па вышыні слоіка) і порцыямі бланшаваць 3 хвіліны ў
невялікай колькасці вады з цытрынавым сокам і соллю. Шчыльна
закласці ў слоікі, дадаць аніс, заліць вадкасцю ад бланшавання і
расолам. Стэрылізацыя: 45 хвілін пры 98° С.

|