1) Агуркі замачыць у халоднай вадзе на суткі.
2) На дно стэрылізаванага слоіка паскладаць: 4-5 лісцікаў парэчкі, 4-5 лісцікаў вішні, 1 лісцік хрэна, 4-5 долек вычышчанага часныку, 1 галінку кропу. 2) Да верху закласці агуркамі.
3) Асобна прыгатаваць расол: на 10 літраў вады пакласці 2 шклянкі солі, 1 шклянку цукру, 20 шт. гваздзічкі, 20 шт. перцу гарошкам, 5-6 шт. кары карыцы. Закіпяціць і пагатаваць 5-7 хвілін ( на 3-х літровы слоік даводзіцца 1,5 літра расола).
4) Заліць у слоікі з агуркамі гарачы расол і стэрылізаваць 5 хвілін. 5) Перад закаткай ўліць па 1 ст.лыжцы воцатнай эсэнцыі на слоік
|