- 1 кг маленькіх засолачных агуркоў,
-5-6 тоўстых зубчыкаў часныку, вычышчаных і раздушаных,
-2-3 галінкі кропу з кветкамі,
-3-4 свежых ці сухіх чырвоных струка перцу "Чылі",
-2-3 лаўровых ліста,
-некалькі лісцяў вінаграда.
Агуркі 1 хвіліну бланшаваць у кіпячай вадзе. Агуркі, часнык, кроп і лаўровы ліст паскладаць у стэрыльныя слоікі. Вымераць ваду і на кожныя 0,5 л вады дадаць 1,5 ст. лыжкі солі, размяшаць да растварэння солі.
Агуркі заліць расолам, накрыць вінаградным лісцем і пакласці зверху гнёт. Слоікі накрыць чыстым палатном і паставіць у цёплае праветрываемае месца на 1-2 тыдні.
Пры закісанні расол становіцца каламутным. Калі расол стане светлым закісанне скончана. Слоікі даліць расолам, каб не было паветра, добра закаркаваць і паставіць на захоўванне ў халоднае месца. Агуркі можна ўжываць адразу.
|