Добра спелыя але не пераспелыя баклажаны сярэдняга памеру вымыйце і надрэжце ўздоўж прыкладна на дзве траціны па даўжыні. Шчыльна паскладайце ў рондаль ці ў слоік, пракладаючы баклажаны зелянінай (кропам, эстрагонам) і пасыпаючы кожны шэраг соллю.
Важна на перасаліць баклажаны - колькасць солі павінна складаць 2-3 адсотка ад вагі баклажанаў, зеляні - не больш за 5 адсоткаў. Калі баклажаны дадуць сок, пастаўце іх пад гнёт.
Тыдзень трымайце баклажаны пры пакаёвай тэмпературы, а потым пастаўце ў прахалоднае месца. Можна заліваць баклажаны солевым растворам (600 г солі на 10 л вады), дадаўшы часнык, хрэн, эстрагон, чабор, базілік, карыцу, гваздзічку. Баклажаны будуць гатовыя праз 1-1,5 месяца.
|