Баклажаны вымыць і надрэзаць прыкладна на 2/3 даўжыні, шчыльна паскладаць у рондаль ці слоік. Перакласці баклажаны зелянінай кропу, эстрагону і кожны пласт пасыпаць соллю.
Колькасць солі - 2-3% ад масы баклажанаў, зеляніны - 5%. Калі баклажаны дадуць сок, паставіць іх пад гнёт. Тыдзень трымаць пры пакаёвай тэмпературы, а потым перанесці ў халоднае месца.
Можна заліць баклажаны салёным растворам (600 г солі на 10 л вады), дадаць часнык, хрэн, эстрагон, базілік, карыцу, гваздзічку.
|