Струкі вострага перцу вымыць, адрэзаць пладаножкі на 1-2 см ад асновы і злёгку абсмажыць з усіх бакоў у алеі.
Астыўшыя перцы паскладаць у слоікі, заліваючы кожны шэраг працэджаным таматавым сокам, згушчаным да паловы першапачатковага аб'ёму шляхам выварвання.
На 1 л соку дадаць 50 г солі і 200 г цукру. Слоікі зачыніць і захоўваць у халодным месцы.
|