
-салера - 1 кг
- вада - 1 шклянка
- цытрынавая кіслата.
Карняплоды мыюць валасяной шчоткай, чысцяць ад лупіны і
здрабняюць на буйнай тарцы. Здробненую масу ўкладваюць у рондаль,
дадаюць пітную ваду (на 1 кг масы 1 шклянка), накрываюць вечкам і
тушаць да поўнага размякчэння. Затым гэту масу лёгка прасуюць.
Атрымліваюць каламутны сок без мякаці, пакінуты жмых праціраюць
праз сіта ці пры дапамозе іншых прыстасаванняў і атрымліваюць
салернае пюрэ. Для атрымання соку з мякаццю ў пюрэ дадаюць сок у
суадносінах 3 : 7 (3 шклянкі пюрэ і 7 шклянак соку), старанна
змешваюць. Для гэтай мэты можна выкарыстоўваць міксер. Дадаюць
цытрынавую кіслату па густу (прыкладна 5-6 г на 1 л). Затым сумесь
хутка даводзяць да кіпення, памешваючы кіпяцяць 2-3 хвіліны,
разліваюць у падрыхтаваную тару і зашпунтоўваюць. На 1 л соку
расходуюць 1.2 кг салеры.

|