Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка гародніны

    ВАРЭННЕ З АГУРКОЎ - СТАРАДАЎНІ РЭЦЭПТ

    Для сіропу:

    – 1,5 шклянкі вады,

    -400 г цукру,

    -25 г імбіра,

    -цэдра і сок ад дзвюх цытрын;

    -затым дадаць на 400 г агуркоў 600 г цукру.

     

    Адабраць самыя маленькія і самыя зялёныя агурочкі (карнішоны) без зярняткаў, выцерці іх добра, апусціць у моцна падсоленую ваду, пакласці туды ж капусны ліст, паставіць у цёплае месца на некалькі дзён, каб агурочкі пажоўклі.

    Затым выкласці іх у таз, паклаўшы на дно і прычыніўшы агуркі зверху такім жа капусным лісцем. Закіпяціць салёную ваду, у якой вымочваліся агуркі, заліць ёю агуркі.

    Калі вада злёгку астыне, зліць, закіпяціць, ізноў заліць і паўтараць так датуль, пакуль агуркі не пазелянеюць, кожны раз затуляючы таз, каб вада не астывала занадта хутка.

    Калі агуркі пазелянеюць, апусціць іх у халодную ваду на 3 дні, затым ваду зліць, агуркі добра абцерці, заліць астыўшым цукровым сіропам з даданнем імбіра, цэдры і цытрынавага соку.

    На наступны дзень сіроп зліць, дадаць цукар, уварыць да гушчыні, апусціць у яго агурочкі, закіпяціць іх раза два.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка гародніны | Дабавіў: wawkalaki (06.08.2014)
    Праглядаў: 296 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar