-2,5 кг агуркоў,
-100 г часныку,
-1 ст. лыжка солі,
-0,5 шклянкі цукру,
-1 ст. лыжкі 70% воцату,
-150 г алею,
-пракручаныя памідоры - 3 кг,
-кроп па густу.
Уварыць памідорную масу, дадаць соль, цукар, алей. Даць закіпець, дадаць агуркі нашаткаваныя дробнымі кубікамі.
Сумесь пракіпяціць15 хвілін, дадаць зеляніну, часнык, праварыць 5 хвілін, уліць воцат, перамяшаць, разліць у падрыхтаваныя слоікі, закатаць, ахінуць. Выкарыстоўваць і для расольнікаў, і для піцы, і як соус да пяльменяў.
|