-1 кг доўгіх засолачных агуркоў,
-150 г буйнай солі,
-10 цыбулін рэпчатай ці шалота цыбулі,
-2-3 см кораня хрэна,
-1 струк "Пепероні",
-2-3 парасоніка кропу,
-2 ст. лыжкі зерняў гарчыцы,
-3-4 лаўровых ліста,
-250 мл белага віннага воцату,
-1-2 ст. лыжкі цукру (па густу).
Агуркі вымыць, даць сцячы вадзе і насекчы іх кругом відэльцам. Агуркі пакласці ў рондаль, крута пасаліць і пакінуць на 24 гадзіны ў халодным месцы. Агуркі абмыць і абсушыць.
Цыбулю і хрэн ачысціць. Хрэн парэзаць на тоненькія кружочкі. Перац вымыць і парэзаць на кольцы. Кроп вымыць і абсушыць. Агуркі, травы і рэзкія затаўкі пакласці ў гарачыя стэрыльныя слоікі.
Воцат, 500 мл вады, цыбулю і цукар варыць 5 хвілін, заліць да краёў у слоікі і адразу ж добра закаркаваць. Паставіць у халоднае цёмнае месца.
|