- 2,5 кг агуркоў,
-салёная вада (на 1 л вады, 75 г солі).
На 1 кг агуркоў:
-150 г пёраў зялёнай цыбулі,
-некалькі галінак кропу ў малочнай сталасці,
-2 г. лыжкі агурочнай заправы,
-1 пакуначак кансерванта.
Расол:
-200 г цукру,
-1 л вады,
-500 мл віннага воцату.
Агуркі вымыць, пакласці ў рондаль, заліць салёнай вадой і паставіць на 12-24 гадзіны ў халоднае месца. Агуркі памыць шчоткай, спаласнуць, даць сцячы вадзе, выразаць дрэнныя месцы.
Пёры цыбулі, кроп, агуркі і агурочную рэзкую затаўку змясціць у падрыхтаваны, чысты сухі посуд для салення. Цукар пакласці ў ваду, закіпяціць, памешваючы, да растварэння цукру.
У сіроп пакласці вінны воцат, кансервант, заліць агуркі і накрыць посуд. Воцатныя агуркі можна пастэрызаваць пры 75 градусах С (без кансерванта) і закатаць.
|