-1 кг вострага перцу,
-400 мл 6% воцату,
-120 мл рафінаванага алею,
-2 ст.л. солі,
-4 ст.л. цукру,
-часнык,
-морква,
-пятрушка,
-кроп - па густу.
Перац прамыць і даць высахнуць. Тым часам змяшаць воцат, соль, цукар і алей, перамяшаць, каб цукар і соль растварыліся. Зеляніну нарэзаць, часнык ачысціць, моркву нарэзаць кружочкамі.
Перац абсмажыць на сухой патэльні, увесь час памешваючы, так, каб перчыкі злёгку счарнелі. Перамяшаць абсмажаны перчык з зелянінай, часныком і морквай.
Пасаліць, утрамбаваць у стэрылізаваныя слоікі. Заліць марынадам, паставіць стэрылізавацца на 10-15 хвілін. Закатаць, перавярнуць.
|