- 2 струка вострага перцу "Чылі",
-100 мл аліўкавага алею,
-1 ст. лыжка зерняў белага перцу,
-1 ст. лыжка зерняў чорнага перцу.
Струкі перцу ачысціць, памыць, разрэзаць напалову, абраць зерні і парэзаць на кавалачкі. Аліўкавы алей пакласці ў рондаль і падагрэць, пакласці кавалачкі перцу і патушыць.
Дадаць чорны і белы перац і яшчэ трохі патушыць. Зняць з агню і цалкам астудзіць.
Перамяшаць з пакінутым аліўкавым алеем, разліць у бутэлькі, герметычна закаркаваць. Захоўваць у цёмным халодным месцы.
|