-перац чырвоны горкі
-цукар (на 0,5 л слоік) - 100 г
-воцат (9%)
-7 кг перцу,
-4 кг цукру
-5 л воцату
атрымалася два 5 –літровыя слоікі, два 3 -х кг вядра, чатыры 1, 5-літровыя слоікі.
Перац вымыць і ўкладваць у ёмістасць, перасыпаючы цукрам. Можна трохі пасаліць. Цукар з разліку 100 г на 0, 5 л слоік. Усё заліць воцатам.
Чым шчыльней выкладзены перац, тым меншы выдатак воцату. Захоўваць можна дзе заўгодна.
У халадзільніку будзе даўжэй марынавацца. Да ўжывання гатовы праз 2 -3 тыдні, а можа і раней, калі сыдзе гарката.
|