У халоднай вадзе вымыць агуркі і заправы (кроп, пярынкі ці зубкі часныку, лісце хрэна і чорнай парэчкі), а таксама кавалачкі чырвонага перцу.
Падрыхтаваць старанна слоікі. На дно слоіка пакласці кроп, часнык, ліст хрэна. Затым шчыльна паскладаць агуркі. Калі агуркі доўгія, кончыкі абрэзаць.
Зверху агуркі зачыніць лісцем чорнай парэчкі, каб не ўсплыла заправа. Заліць слоікі расолам, прыгатаваным з халоднай калодзежнай вады.
На слоік 3 л кладуць 1,5 л вады і 2 ст. лыжкі з верхам буйнай солі. Соль размешваюць у халоднай вадзе і адразу ж заліваюць растворам слоік да краёў.
Унесці слоікі ў хату, паставіць на 2-3 дня. Каб агуркі не ўсплывалі, пакласці на іх гнёт. Зверху ад пылу накрыць паперай.
Калі зверху салення здадуцца бурбалкі, а потым налёт падобны на цвіль, усё гэта акуратна зняць, трохі зменшыць расола, але так, каб агуркі былі ім пакрыты. Затым зачыніць стэрылізаванымі вечкамі і закатаць.
Пасля гэтага да слоікаў прымайстраваць драцяныя дужкі і пры дапамозе тычкі з крукам апусціць нарыхтоўкі ў студню. Тычкай адтуль і даставаць.
|