Агуркі павінны быць здаровымі, зялёнымі, свежазнятымі, дыяметрам 30...40 мм. Непрыдатнымі з'яўляюцца агуркі мяккія, жоўтыя, з вялікім насеннем, звяўшыя ці ялкавыя.
Вымытыя агуркі чысцяць адмысловай гародніначысткай, абразаюць з абодвух канцоў і наразаюць пласцінкамі ці саломкай, як для салаты са свежых агуркоў.
Нарэзаныя агуркі адразу ўкладваюць у скрынкі, міскі ці пакеты, якія зачыняюцца так, каб у іх не засталося паветра, і адразу замарожваюць.
|