Для засолкі адбіраюць карняплоды сталовых гатункаў з добра развітай каровай часткай памяранцавага колеру і невялікім асяродкам.
Перад засолкай карняплоды старанна мыюць у некалькіх водах з дапамогай шчотак. Счарнелыя і гнілыя месцы выразаюць, абразаюць рэшткі бацвіння.
Затым моркву ўкладваюць шэрагамі ў падрыхтаваныя бочкі, заліваюць 6% растворам солі і накрываюць чыстым палатном ці апаранай марляй (складзенай у два пласты), а зверху кладуць драўляны кружок і гнёт, каб расол пакрываў моркву.
Часта моркву зашмальцоўваюць, нарэзаную кружочкамі ці локшынай.
|