-апенькі - 10 кг
- солі - 500 г
- лаўровага ліста - 20 г
- духмянага перцу - 120 гарошын
- зялёнага кропу - 180 г
- шаткаванай цыбулі - 180 г.
Апенькі па памерах не сартаваць. Ножкі адлучыць ад капялюшыкаў, нарэзаць локшынай таўшчынёй 1-2 см, змяшаць яе з капялюшыкамі, вымыць і на 15-20 хвілін апусціць у падсолены кіпень, лічачы з пачатку кіпення, затым адкінуць на рэшата ці друшляк і астудзіць,
У падрыхтаваны посуд пакласці на дно рэзкія затаўкі (лаўровы ліст, перац, кроп, здробненую цыбулю), а затым астуджаныя грыбы пластом 5 см, на іх - спецыі і пасыпаць соллю.
Такім чынам паскладаць некалькі пластоў грыбоў. Зверху накрыць сурвэткай, пакласці кружок і груз. Падчас засолкі апенькі трохі святлеюць.
|