Закіпяціць воцат з невялікай колькасцю солі, апусціць у яго маладыя вычышчаныя баравікі;
калі добра ўскіпяць, адразу ж пераліць іх разам з воцатам у каменны ці гліняны посуд, даць ім пастаяць суткі, потым перамыць іх добранька ў гэтым жа самым воцаце, адкінуць на рэшата і паскладаць у слоікі, заліць свежым астыўшым моцным воцатам, ўскіпячоным з лаўровым лістом, ангельскім перцам, і невялікай колькасцю солі.
Заліць зверху праванскім ці растопленным маслам, завязаць пузыром, трымаць у халодным, але сухім месцы.
|