Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 6
    Гасцей: 6
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка іншых прадуктаў

    ГАРАЧЫ СПОСАБ ЗАСОЛУ ГРЫБОЎ

    Пры гарачым засоле грыбы або вараць ужо ў расоле, або спачатку адварваюць у прэснай вадзе, а затым соляць.

    Грыбы са з'едлівым млечным сокам пажадана адварыць у вялікай колькасці прэснай вады 1-2 разы (пакуль мякаць не страціць гаркату), а затым, падсушыўшы іх на рашотцы, перасыпаць соллю і спецыямі.

    Пры гэтым грыбы не абавязкова змяшчаць пад гнёт, а можна зашмальцоўваць у шкляных і керамічных слоіках. Соль і спецыі можна класці ў розных прапорцыях.

    Варыянт 1:

    -1 кг адвараных грыбоў,

    -2 ст. лыжкі солі,

    -4 лаўровых ліста,

    -5 гарошын чорнага перцу,

    -3 гваздзічкі,

    -5 г кропу,

    -2 ліста парэчкі.

    Варыянт 2:

    -1 кг адвараных грыбоў,

    - 40 г солі,

    -15 г кропу,

    -150 г цыбулі рэпчатай,

    -10 г цытрынавай кіслаты.

    Варыянт 3:

    -1 кг адвараных грыбоў,

    -50 г солі,

    -5 шт. духмянага перцу,

    -7 шт. чорнага перцу,

    -3 г перцу чырвонага молатага,

    -30 г кропу,

    -25 г лісцяў парэчкі.

    Неедкія грыбы (прэсныя сыраежкі, радоўкі, лісічкі, апенькі і інш.) можна варыць прама ў расоле.

    На 1 кг грыбоў (рондаль не павінен быць вельмі шырокі) неабходна ўліць паўшклянкі вады, пакласці соль і паставіць на агонь. Утвараючуюся з моманту закіпання пену неабходна выдаляць шумоўкай.

    Трэба таксама сачыць, каб грыбы не прыліпалі да сценак рондаля, гэта значыць вельмі асцярожна памешваць іх лыжкай. Калі утварэнне пены спыніцца, трэба зменшыць агонь, пакласці спецыі і варыць грыбы, памешваючы 20-25 хвілін.

    Грыбы гатовыя, як толькі яны пачнуць абсоўвацца на дно, а расол стане празрыстым. Звараныя грыбы варта перакласці ў слоікі і заліць расолам.

    Расола павінна быць не больш за адну пятую частку да вагі грыбоў. Спецыі бяруцца з разліку:

    - 1 кг грыбоў,

    -2 ст. лыжкі солі,

    -1 шт. лаўровага ліста,

    -3 шт. перцу чорнага,

    -3 шт. гваздзічкі,

    -5 г кропу,

    -2  ліста чорнай парэчкі.

    Грыбы, пасоленыя гарачым спосабам, можна ўжываць у ежу праз 2-3 сутак. Калі вы мяркуеце захоўваць іх доўгі час, то зверху расола, прама ў слоікі трэба наліць тонкім пластом алей ці пакласці змочаную ў масле марлю. Г

    эта засцеражэ ад цвілі. Калі ж цвіль усёткі з'явіцца, то яе ў гэтым выпадку лёгка выдаліць.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка іншых прадуктаў | Дабавіў: wawkalaki (08.08.2014)
    Праглядаў: 313 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar