Адабраць дробныя грузды, не вымочваць іх, толькі перамыць, даць папрасыхаць на рашотках, затым скласці ў вялікія слоікі, перасыпаўшы кропам, кожныя два шэрагі груздоў злёгку пасыпаць соллю, гнёт не класці, а засыпаць зверху пабольш соллю, прычыніць капусным лістом. Перад ужываннем грыбы вымачыць.
|