-1 кг вараных грыбоў (баравікі, маслята, лісічкі, чырвонагаловікі, падбярозавікі),
-200 г алею,
-6 зубчыкаў часныку,
-2 ст. лыжкі 6%-нага воцату ці цытрынавай кіслаты па густу,
-зеляніна,
-перац,
-соль
Свежыя грыбы нарэзаць невялікімі кавалачкамі, засыпаць у эмаляваны рондаль, заліць падсоленай кіпячай вадой і варыць 15-20 хвілін.
Затым адкінуць на сіта, выкласці на талерку, заправіць алеем, соллю, перцам, часныком, здробненай зелянінай, цытрынавай кіслатой ці воцатам.
Праз гадзіну грыбы гатовыя да ўжывання.
|