Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Нарыхтоўка іншых прадуктаў

    МАСЛЯТА, МАРЫНАВАНЫЯ З ЗЯЛЁНАЙ ЦЫБУЛЯЙ

    -500 г вычышчаных маслят,

    -1 лаўровы ліст,

    -2 ст.л. солі,

    -1,2 літра фільтраванай вады,

    -? ст.л. цукру (па густу),

    -1,5 ст.л. воцату 7%,

    -парасонікі кропу,

    -3 долькі часныку,

    -2 пучка зялёнай цыбулі,

    -хрэн.

     

    У вялікі рондаль выкладзіце лаўровы ліст, соль і 1,2 літра халоднай фільтраванай вады. Давядзіце ваду да кіпення і дадайце вычышчаныя і прамытыя грыбы.

    На моцным агні варыце маслята 15 хвілін. У гэты ж час пачынайце стэрылізаваць слоікі і вечкі, на гэту працэдуру запатрабуецца каля 15-20 хвілін. Прыгатуйце марынад.

    Паспрабуйце кіпячую ваду на густ, праверце, ці досыць солі. Дадайце цукар і воцат, ізноў паспрабуйце. Густ павінен быць ненасычаным кісла-салодкім. Варыце марынад яшчэ 10 хвілін на моцным агні.

    Перад канчаткам варкі дадайце ў рондаль парасонікі кропу, нарэзаныя на кавалачкі 4-5 см, долькі часныку і зялёную цыбулю, нарэзаную гэтак жа, як і кроп.

    Ачысціце і апарце кіпенем маленькі кавалачак хрэна, дадайце яго ў расол і зніміце рондаль з агню. З дапамогай палоўніка раскладзіце грыбы разам з марынадам па стэрылізаваных слоіках.

    Адразу шчыльна зачыніце ўсе слоікі і перавярніце іх, ахініце коўдрай і праверце, ці не выходзіць вадкасць, калі марынад прасочваецца, то зачыніце вечкі шчыльней. Праз 8-10 гадзін прыбярыце грыбы ў прахалоднае месца.

    Катэгорыя: Нарыхтоўка іншых прадуктаў | Дабавіў: wawkalaki (08.08.2014)
    Праглядаў: 337 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar